У Сенненскім раёне ўпершыню ў Беларусі праведзена газіфікацыя з дапамогай прыватнага бізнесу

Печать

Па словах кіраўніка ТАА «БурТэхнаМантаж» Ігара Дзергачова, прадпрыемства інвеставала каля 60 тыс. руб., што складае дзве трэці ад агульнай сумы, у газіфікацыю вёсак Рыбнае і Заветнае Сенненскага раёна. Члены кааператыва, у які пакуль уваходзяць 35 чалавек, унеслі па 2,5 тыс. руб. Работы вяліся з лютага 2017-га і завяршыліся ў адпаведнасці з графікам рэалізацыі праекта. «БурТэхнаМантаж» спадзяецца з часам вярнуць сродкі і атрымаць прыбытак за кошт пашырэння кааператыва.

Свае дывідэнды атрымае і ўлада. Як паведаміў старшыня Багушэўскага сельсавета Вячаслаў Багданаў, у вёсцы Заветнае сфарміраваны зямельныя ўчасткі пад забудову, якія рэалізуюцца з аўкцыёну. За апошнія два гады прададзена тры надзелы. Газіфікацыя павысіць прывабнасць населеных пунктаў для жыцця. Абедзве вёскі размешчаны на беразе возера, навокал маляўнічыя лясы, паблізу шаша, у 30 — 40 км знаходзяцца Віцебск і Орша.

Аляксандр ЛАЗЮК. Фото из открытых источников

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны