Гасцініцу для яхтсменаў хутка адчыняць у Браславе

Печать

Зроблены чарговы крок для далейшага развіцця паруснага спорту на Браслаўшчыне.

Стары будынак  прадстаўніцтва Белдзяржстраха ператвораны ў гасцініцу: ён капітальна адрамантаваны і неўзабаве зможа прымаць гасцей. У першую чаргу іншагародніх інструктараў па яхтынгу і спартсменаў, якія будуць праводзіць заняткі з мясцовымі аматарамі  гэтага віду спорту, арганізоўваць спаборніцтвы  для беларускіх і замежных яхтсменаў.  

А каб  пасля трэніровак і плавання пад ветразем яны маглі адпачыць  у камфорце,  да гасцініцы падвялі ваду і газ, уладкавалі санвузлы, сучаснай мэбляй і бытавой тэхнікай абсталявалі пакоі і кухню.

Як адзначае намеснік начальніка  аддзела  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Астаноўка, рамонт закрануў як унутраныя памяшканні, так  знешні выгляд будынка.

Фота з архiва «ВВ»

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны