Автор: . Дата создания:

Тэматычная выстава «Апошнія і першыя», прысвечаная 77-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася ў музеі гісторыі і культуры Наваполацка.

У экспазіцыю ўвайшлі біяграфічныя дакументы франтавікоў, лёс якіх пасля Перамогі звязаны з маладым Наваполацкам, унікальныя франтавыя лісты, узнагароды, іншыя аўтэнтычныя прадметы. Экспанаты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, перадаюць атмасферу таго часу, некаторыя рэчы прадстаўлены ўпершыню.

– Няма ніводнага беларуса, сям’ю якога не закранула тая страшная вайна, – разважаў малодшы навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Клімята. – Дзякуючы помнікам у нашых гарадах і сёлах, успамінам нашых дзядуль і бабуль, гістарычным дакументам мы ведаем пра падзеі вайны і перыяд аднаўлення. Але можам толькі сабе ўяўляць, што на самой справе выпрабавалі нашы продкі.

Выстава працуе па 27 мая.