Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Віцебскія рарытэты ў Касцюковічах. Як будзе прастаўлена Віцебшчына ў сталіцы літаратурнага свята?

Літаратары, бібліятэкары, журналісты, народныя майстры, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і сферы культуры рыхтуюцца годна прадставіць паўночны рэгіён на XXXIII свяце Дней беларускага пісьменства, якое пройдзе 5-6 верасня ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці.

Як мы ўжо пісалі, у канцэпцыю свята уключаны тэмы – Год беларускай жанчыны, 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і пяцігодка якасці.

На пляцоўцы “Фестываль кнігі і друку” Віцебская вобласць будзе прадстаўлена выставай кніг нашых пісьменнікаў пра жанчын, і асобна – творчасць жанчын-літаратараў. Адбудуцца творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, – паведамілі “ВВ” у галоўным упраўленні ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі аблвыканкама. – Таксама народныя майстры з Аршанскага, Сенненскага, Лёзненскага раёнаў праставяць свае вырабы на пляцоўцы Горада майстроў.

Акрамя мастацкай літаратуры павільён Віцебшчыны дапоўняць перыядычныя выданні, рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі. Рэдакцыя абласной газеты “Витебские вести” прадставіць экспазіцыю “Лёс жанчыны – лёс Радзімы”, створаную ў тым ліку з дапамогай штучнага інтэлекту. Выстава ўжо пабывала ў многіх мясцінах рэгіёну і, упэўнены, на свяце пісьменства знойдзе сваіх прыхільнікаў.

Упершыню на Дні беларускага пісьменства будзе працаваць павільён рэдкай кнігі і “кабінет пісьменніка”, – рассказала дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян. – Аршанская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма прадставіць асабістыя рэчы пісьменніка Янкі Сіпакова, дакументы і фотаздымкі з яго архіва, выставу яго кніг да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, публіцыста, нашага земляка. Мы падрыхтавалі эксклюзіўную экспазіцыю “Віцебск і кніга: рарытэтныя краязнаўчыя выданні ХІХ - пачатак ХХ стагоддзяў”. Наведвальнікі віцебскага павільёна пазнаёмяцца з пачаткам кнігавыдавецкай дзейнасці ў Віцебску, матэрыяламі аб дзейнасці Віцебскай губернскай друкарні, выпускамі дарэвалюцыйных віцебскіх газет, убачаць "Памятныя кніжкі Віцебскай губерніі", статыстычныя зборнікі. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць гісторыка-юрыдычныя матэрыялы актавых кніг, выпушчаныя Віцебскім архівам старажытных актаў. Гэта найбуйнейшае серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Усходняй Беларусі XVI-XVIII стагоддзяў.

Цікавай будзе і экспазіцыя пра слыннага краязнаўцу і кнігавыдаўца Аляксея Сапунова. Жамчужынай лічыцца трохтомнік "Віцебская даўніна" - гэта выданне ў паліграфічным дачыненні з'яўляецца лепшым у кнігавыданні Беларусі XIX стагоддзя.

Вось такіе рарытэты можна пабачыць ужо  ў суботу ў Касцюковічах. У рамках Дня беларускага пісьменства на галоўнай сцэне пройдзе ўрачыстае адкрыццё і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Але хто патрапіць у лік пераможцаў гэтага года – інтрыга захоўваецца да апошняга моманту.

4 верасня да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў адкрыецца міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў і рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Касцюковіцкія чытанні - 2026".

Фото из архива "ВВ". 


Следующая новость
В Витебской области выявлены факты нарушения законодательства об учете и хранении заготовленной в лесном фонде древесины