Автор: . Дата создания:

Пераможцам Міжнароднай алімпіяды “Глобус” па інфарматыцы і правілах дарожнага руху (зімовы этап) стаў васьмікласнік гімназіі №8 Віцебска, дакладвае тэлеграм-канал Министерство образования Республики Беларусь.

 Удзел у алімпіядзе прынялі каля 15,7 тысяч дзяцей Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Карэі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны.

Віцебскі гімназіст Максім Цітоў па абодвух дысцыплінах набраў найбольшую колькасць балаў з прадстаўнікоў Беларусі. Падрыхтавацца да алімпіяды Максіму дапамог кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні гімназіі Арцём Санько.

Фота Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.