Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Ад кветак да яблыкаў: як фермер з Міёр за 20 гадоў стварыў гаспадарку «Дэмскі сад» на 100 гектараў

Больш за два дзесяцігоддзі спатрэбілася міярчанінуУладзіміру Кашкуру, каб яго фермерская гаспадарка пашырылася да 100 гектараў.

У 2003 годзе разам з сынамі Уладзімір адкрыў сялянска-фермерскую гаспадарку «Дэмскі сад». Спачатку заняўся вырошчваннем саджанцаў яблынь, груш, потым ягаднікаў, клубніц і нават цюльпанаў, тэхналогію вырошчвання якіх дасканала вывучыў.

– Калі атрымаў першы ўраджай, планаваў рэалізаваць яго ў Расію, – кажа Уладзімір. – Аднак напярэдадні 8 Сакавіка і ў нас попыт на кветкі аказаўся даволі высокі. На маю рэкламу адгукнуліся гандлёвыя сеткі, арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі з усёй рэспублікі.

З цягам часу на плошчы адзін гектар была закладзена плантацыя буякоў. Паступова Уладзімір даведаўся пра ўсе нюансы вырошчвання гэтай ягаднай культуры, вельмі карыснай для спажывання. На сённяшні дзень у «Дэмскім садзе» буякі растуць на плошчы ў 3 гектары. Акрамя таго, на землях сялянска-фермерскай гаспадаркі ўладар вырошчвае клубніцы, агрэст, чырвоныя парэчкі, грушы. Мае ўласны плодагадавальнік. Усяго ж «Дэмскі сад» распасціраецца на 100 гектарах, найбольшую частку займаюць яблыневыя сады – каля 35 га.

Для захоўвання вырашчанай прадукцыі (грушы, яблыкі) побач з сядзібай гаспадара пабудавана сховішча на 550 тон садавіны. Унутры знаходзіцца спецыяльнае абсталяванне, якое ў аўтаматычным рэжыме сочыць за параметрамі вільгаці, абагрэву, падачы паветра.

Фермер у сваёй гаспадарцы мае пэўны штат работнікаў, якія працуюць на зямлі, вядуць догляд за насаджэннямі, праводзяць мерапрыемствы па ахове іх ад шкоднікаў, займаюцца зборам ураджаю. І сёння Уладзімір Кашкур бачыць сэнс пашырацца, каб выходзіць на новыя рынкі збыту, забяспечваць аптовыя пастаўкі.

Фото Сяргей РАЙЧОНАК 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ