Автор: . Дата создания:

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня» адкрыў турыстычны сезон.

Яго супрацоўнікі ўжо прынялі некалькі груп мінчан, якія хацелі паглядзець на балота ў пару, калі пасля зімы прырода набірае жыццёвую моц.  У ліку арганізатараў экападарожжаў былі і ўдзельнікі праекта «Паход у народ», якія летась належалі да самых актыўных  наведвальнікаў унікальнага балота.

Для папулярызацыі заказніка яго адміністрацыя правяла прэс-тур для журналістаў, прыняла ўдзел у эканамічным форуме.

— Шукаем інвестараў, — сказаў дырэктар прыродаахоўнай установы Іван Барок. – У заказніку трэба далей развіваць інфраструктуру і такім чынам рабіць яго яшчэ больш цікавым для турыстаў.