Автор: . Дата создания:

Таблічкі на залатым фоне з’явіліся на Браслаўшчыне. Яны інфармуюць грамадзян аб найбольш значных гісторыка-культурных і прыродных аб’ектах.

У райцэнтры ўсталявалі чатыры такія знакі на чыгуннай тумбе. Цяпер кароткія звесткі на рускай і англійскай мовах можна прачытаць пра Свята-Успенскую царкву, Замкавую гару і комплекс пабудоў на вуліцах Булойчыка-Лібкнехта. «Залатую» інфармацыю для турыстаў падалі таксама пра шэсць аб’ектаў на раёне — храмы ў Слабодцы, Відзах і Дрысвятах, Барысаў камень у Друі, гару Маяк і гарадзішча Масковічы.