Два муралы ўпрыгожылі вёску Пераброддзе на Міёршчыне

Печать

У пачатку вуліцы, калі ехаць з Міёр на Браслаў, і ў цэнтры яе пабудовы ўпрыгожылі лодка з ветразем, якая плыве па хвалях, журавіны і журавель. Графіці створаны
на аснове элементаў з новага брэндбука Міёрскага раёна.

Другі нагадвае дываны, якімі нашы прабабулі ўпрыгожвалі сцены пакояў. Пры іх стварэнні, расказалі ў ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая рэалізоўвала гэту задуму ў межах міжнароднага праекта «Разам да грамады і прыроды: Міёрскі раён», стрыт-артар выкарыстаў тэхніку, падобную да падвойнага ткацтва, якая была распаўсюджана на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Жадаючыя спыняюцца, фатаграфуюцца і такім чынам пакідаюць памяць пра вёсачку на беразе прыгожага возера Абстэрна.

Фота з адкрытых крыніц.

 

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны