Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Віцебскай вобласці адзначаць юбілей Уладзіміра Караткевіча

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю з дня нараджэння Ула­дзіміра Караткевіча, пройдзе на Віцебшчыне з 25 па 27 лістапада.

У Оршы ў музеі У. Караткевіча на адкрыцці выставы рукапісаў аўтара з фондавых збораў музейнага комплексу збяруцца даследчыкі творчасці, літаратары, сваякі Уладзі­міра Сямёнавіча. Разам са складальнікамі 25-томнага выдання твораў вядомага аршанца госці прымуць удзел у «круглым стале» «Стратэгія захавання памяці Караткевіча».

У чацвер, 26 лістапада, адбудзецца паніхіда ў памяць пісьменніка, затым пройдуць літаратурныя чытанні ў дзіцячым парку «Казачная краіна». Апоўдні ў музеі запланавана цырымонія спецгашэння юбілейнага канверта і маркі спецыяльным штэмпелем сумесна з РУП «Белпошта». Урачыстае адкрыццё мастацкай выставы «Зямля пад белымі крыламі» прызначана на 15.00. А ў 16.30 на канцэрце ў ГЦК «Перамога» адной з зорак у Міжнародным зорным каталозе будзе прысвоена імя Уладзіміра Караткевіча.

А ў Віцебску ў гэты дзень у 14.00 у зале абласной бібліятэкі будуць уручаны прэміі аблвыканкама імя Уладзіміра Караткевіча. Увечары Беларускі тэатр «Лялька» пакажа спектакль «Ладдзя роспачы».


Следующая новость
№135 (360),ВТОРНИК, 24 НОЯБРЯ 2015 ГОДА