Мiкiта Галынчык рассказаў пра галоўны выбар пасля школы старшакласнікам шумiлiнскай СШ №1 iм. Героя Савецкага Саюза П. Акуцыёнка

Печать

Мiкiта Галынчык задоўга да сканчэння школы вызначыўся ў выбары будучай прафесii i паступiў у Ваенную акадэмiю Рэспублiкi Беларусь.

Сёння за плячыма хлопца першая добра здадзеная сессiя i перекананне, што ён не памылiўся з выбарам. Нядаўна камандзір аддзялення факультэта супраць паветранай абароны прыехаў на пабыўку і сустрэўся са старшакласнікамі шумiлiнскай СШ №1 iм. Героя Савецкага Саюза П. Акуцыёнка.

Мiкiта расказаў пра гiсторыю і факультэты ВНУ, курс маладога байца, распарадак дня, вучобу, канiкулы i iншыя нюансы насычанага і цiкавага жыцця курсантаў. Так, у групе Мiкiты Галынчыка 34 дзяўчыны і 23 хлопцы. Жывуць курсанты ў iнтэрнаце.

– Нам выдаецца некалькi вiдаў формы вопраткi i абутку. Харчаванне трохразовае, паўнавартаснае, – акцэнтаваў увагу хлопец. – Годная і стыпендыя. Мiж iншым, трацiць грошы асаблiва няма куды, бо мы знаходзiмся на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Так што за год спакойна можна сабраць на адпачынак падчас водпуску цi на жаданую рэч.

Выпускнiку Ваеннай акадэміі гарантавана працаўладкаванне, прафесiйныі кар’ерны рост.

– Я курсант – і гэтым ганаруся, – паставіў рысу сказанаму Мiкiта Галынчык.

Алена КАРПУШЭНКА, Шумiлiна, фота аўтара 

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны