Навучэнец Пастаўскага дзяржаўнага каледжа стаў лаўрэатам Еўразійскай прэміі ў галіне вынаходніцтва

Печать

Пастаўскі дзяржаўны каледж прыняў удзел у штогадовай Еўразійскай патэнтнай універсіядзе “Погляд у будучае”. На суд журы быў адпраўлены творчы праект “Стэнд для дыягностыкі і ачысткі паліўных фарсунак бензінавых рухавікоў”, які стварыў навучэнец цяпер чацвёртага курса Арцём Петух пад кіраўніцтвам выкладчыка Пятра Шумуліёніса.

Асаблівасць ідэі ў тым, што яны падключылі стэнд да спецыяльнай камп’ютарный праграмы і такім чынам адкрылі шмат новых магчымасцей у адукацыйным працэсе. Акрамя таго, распрацоўку можна выкарыстоўваць на любой станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.

Праект пастаўчан ацанілі высока. Арцём стаў лаўрэатам Еўразійскай прэміі ў галіне вынаходніцтва, быў запрошаны ў сталіцу Казахстана, дзе праходзіла ўзнагароджанне, адкуль вярнуўся натхнёны на далейшую тэхнічную творчасць у аматарскім аб’яднанні “Радыёэлектроніка”, дзе з ахвотай займаецца з першага курса.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны