Раённы прафсаюзны турыстычны злёт адбыўся ва Ушацкім раёне

Печать

Раённы прафсаюзны турыстычны злёт адбыўся ў аздараўленчым лагеры «Турасполле» ва Ушацкім раёне на беразе рэчкі Дзівы.

Сярод удзельнікаў былі члены райкама Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, прадстаўнікі пярвічак прафсаюзаў адукацыі і навукі, а таксама культуры, інфармацыі, спорту і турызму, соцработнікі. Мерапрыемства было прысвечана Году гістарычнай памяці.

Вітаючы турыстаў, старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Садоўскі падкрэсліў, што годна адпачываць умеюць толькі тыя, хто добра працуе.

Каманды дэманстравалі крэатыўныя «візітоўкі», спабонічалі ў праходжанні паласы перашкод, усталёўцы палатак, распальванні вогнішча з трох запалак, удзельнікі скокалі па купінах, балансавалі на хісткіх жэрдках, устроілі вясёлае лазнёвае шоу, арганізавалі канцэрт ваенных песень, конкурс касцюмаў з прыроднага матэрыяла і рэтра-дыскатэку пад зорным небам.

Удзельнікі атрымалі салодкія прызы і памятныя падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Наталля БАГДАНОВІЧ

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны