7 апреля в Витебской филармонии пройдет вечер национального искусства "Прыдзвінскія замалёўкі"

Печать
 
 

Да Года міру і стварэння, да 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці вечар нацыянальнага мастацтва  

«ПРЫДЗВІНСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ» 

Ансамбль танца, музыкі і песні «ТАЛАКА»

Мастацкі кіраўнік – Аляксандр Верам’ёў

Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» прапануе святочную праграму! Да Года міру і стварэння і 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці артысты падрыхтавалі адмысловую праграму «Прыдзвінскія замалёўкі»!

Цэнтральным нумарам канцэрта стане аднаіменная вакальна-харэаграфічная кампазіцыя на творы заслужанага дзеяча культуры Беларусі Івана Арцёмавіча Серыкава, балетмайстра, які ў часы вайны прайшоў з выступленнямі для вайскоўцаў ад Мінска да Масквы і ад Масквы да Кенінсберга, дзе сустрэў Дзень перамогі. У 1968 годзе Іван Арцёмавіч стварыў у Віцебску ансамбль песні і танца «Маладосць», пераемнікам якога і з’яўляецца ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».

Праграма канцэрта складаецца з харэаграфічных пастановак і музычных нумароў, заснаваных на народнай творчасці Прыдзвінскага края – Віцебскай вобласці, якая ў гэтым годзе святкуе сваё 85-годдзе: танцавальныя нумары «Крупчанская кадрыль», «Закаблукі», «Камары гудуць»; песні «Пара мужу дадому», «Краса-дзіва», «Не капайце крынічэньку » і многае іншае!

Сардэчна запрашаем!

Падрабязней на сайце vitebsk-fil.by.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны