“Завод Беліт” пашырае вытворчасць

Печать

Трывалы попыт на тэхнічную сурвэтку, якой у апошні  час  завод  пастауляў на расійскі рынак па 650 тон у месяц, стаў падставай для далейшага нарошчвання аб’ёмаў выпуску гэтай прадукцыі.  Адміністрацыя і інжынерна-тэхнічная служба плануюць набыць яшчэ адну тэхналагічную лінію, што дазволіць павялічыць сёлета выраб сурвэткі яшчэ на 200 тон.

f risunok9

Паралельна на заводзе вядуцца пусканаладачныя работы  ў новым цэху па выпуску нятканага палатна, якое выкарыстоўваецца ў мэблевай прамысловасці, будаўніцтве, у тым ліку дарожным, машынабудаўніцтве і іншых галінах. Попыт на яго ўстойлівы, расказвае намеснік дырэктара па вытворчасці Дзмітрый Петух. Пробныя партыі  палатна тут пачалі выпускаць з адходаў уласнай вытворчасці. Цяпер жа выраб гэтай прадукцыі завод ставіць на рэгулярную аснову, мае намер арганізаваць работу лініі ў чатыры змены. Ідзе набор персаналу і яго навучанне.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны