Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Бібліятэкары Віцебшчыны раскажуць пра гісторыю Вялікай Перамогі

Віцебская абласная бібліятэка імя У. Леніна запрашае жыхароў і гасцей горада больш даведацца пра гісторыю Вялікай Перамогі, усвядоміць нязменную значнасць свята для сучаснай Беларусі. 

Ключавым праектам бібліятэкі ў год 95-годдзя з дня заснавання ўстановы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стаў электронны рэсурс «Ваенныя дарогі бібліятэкараў Віцебшчыны», прысвечаны ўнёску работнікаў бібліятэк вобласці ў набліжэнне Перамогі. Праект знаёміць з асобамі бібліятэкараў – удзельнікаў вайны. Пра кожнага з іх прадстаўлена падрабязная інфармацыя: гады жыцця, адукацыя, удзел у баявых аперацыях, праца ў бібліятэчнай сферы, узнагароды і бібліяграфія. Праект дапоўнены інтэрактыўнымі плакатамі і інфаграфікай.Рэсурс стаў важным крокам у захаванні гістарычнай памяці і прызнанні заслуг усіх, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Літаратурна-музычная вечарына «И, значит, нам нужна одна Победа…» 8 мая будзе прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння Булата Акуджавы. Як прызнанне ў любвіда жыцця, людзей прагучаць творы паэта-песенніка, які прайшоў вайну. Госці вечарыны ўпершыню ўбачаць унікальныя кадры рассакрэчанай ваеннай хронікі вызвалення Віцебска, якія пракаменціруе намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва вобласці Таццяна Буевіч.

У рамках сто гадовай акцыі, прымеркаванай да Дня Перамогі, 6 мая бясплатнае індывідуальнае кансультаванне па юрыдычных пытаннях правядзе адвакат абласной калегіі адвакатаў. Чытачы бібліятэкі (якія маюць пастаянны ціразавы чытацкі білет) атрымаюць кампетэнтную кансультацыю па пытаннях, звязаных з сямейнымі адносінамі, жыллёвым правам, сацыяльнай падтрымкай, вылічэннем працоўнага стажу і інш.

Для канцэртнай праграмы «Памяць у нашых сэрцах» 6 мая творчыя калектывы і выканаўцы з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна Віцебска падрыхтавалі тэатралізаваныя сцэнкі, харэаграфічныя нумары і песні ваенных гадоў. Наведвальні камаддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, рэабілітацыіі iнвалідаў і дзённага знаходжання для пажылых людзей прапануюць ўспомніць страты і ахвяры, прынесеныя дзеля міру і свабоды, і зноў перажыць пачуцці радасці, гонару і падзякі за подзвіг воінаў-вызваліцеляў.

Урок мужнасці «Грозно грянула война…» 6 мая раскажа юным чытачам пра жывёл – герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўнеслі ўклад у Перамогу над фашызмам. Сабакі і каты, алені і коні, галубы і нават вярблюды здзяйснялі подзвігі, проста выконваючы тое, чаму іх навучылі людзі. І гінулі, ратуючы тысячы чалавечых жыццяў. Жывёлы нароўні з людзьмі праяўлялі стойкасць, мужнасць і гераізм, набліжаючы Дзень Перамогі.

На кніжных выставах да Дня Перамогі ў розных аддзелах бібліятэкі можна ўбачыць унікальныя дакументы, фатаграфіі, кнігі і іншыяматэрыялы, якія расказваюць пра самаахвярнасць і адвагу салдат, раскрываюць значнасць подзвігу простых грамадзян, паказваюць павагу сучаснікаў да памяці загінулых герояў і ветэранаў.

У першыя майскія дні бібліятэкі краіны ствараюць асаблівую атмасферу, якая дазваляе наведвальнікам адчуць дух часу, даведацца пра новыя факты гісторыі і спадчыны, падзяліцца ўласнымі думкамі і ўражаннямі, адчуць аўруадзінства і сувязі паміж пакаленнямі.

Падрыхтавала Таццяна САЛАЎЁВА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ