Автор: . Дата создания:

Яшчэ раз ушанавалі памяць тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны, жыхары Дзісны Міёрскага раёна.

У цэнтры горада ля брацкай магілы мясцовы прадпрымальнік Эдуард Цярэшка ўстанавіў стэнд пад  назвай “Дзякуй за Перамогу”, на якім змешчаны фотаздымкі ветэранаў вайны і многіх з тых, хто вызваляў Дзісну. У зборы матэрыялу яму дапамаглі раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак, рэдакцыя раённай газеты, мясцовы музей.

– Лічу за гонар аддаць даніну памяці загінуўшым і жывым, дзякуючы адвазе якіх у нас мірнае неба над галавой, – кажа Эдуард Казіміравіч. – Хай нашчадкі ведаюць гераічных продкаў і ганарацца імі.

Фота з адкрытых крыніц.