Автор: . Дата создания:

На брацкай магіле ў Відзах аднавілі пліту, дапоўніўшы імёнамі нядаўна ўстаноўленых загінулых байцоў.

У ліпені 1944 года моцным вузлом супраціўлення ворага на Браслаўшчыне стала наваколле Відзаў. Хутчэйшае ж вызваленне мястэчка дазваляла Чырвонай арміі перарэзаць чыгунку Вільня – Дзвінск і выйсці ў тыл дзвінскіх умацаванняў гітлераўцаў. Сюды, акрамя авангарднай часці – 46-й гвар-дзейскай стралковай дывізіі, былі накіраваны з франтавога рэзерву 89-я танкавая, 46-я механізаваная і 44-я мотастралковая брыгады. Гэта дало магчымасць пачаць штурм мястэчка. Многія з тых, хто загінуў падчас гэтай аперацыі, пахаваны ў дзвюх брацкіх магілах аграгарадка. Здавалася, звесткі мелі пра кожнага палеглага ў яго наваколлі. Але і праз 75 гадоў камісія па ўвекавечванні памяці ахвяр Вялікай Айчыннай знаходзіць новыя факты і імёны тых, хто лічыўся безыменным, без вестак прапаўшым, памёр ад ран у шпіталях… Іх імёны ўвекавечваюцца на мемарыяльных плітах воінскіх пахаванняў. Нядаўна новая пліта пакладзена на адной з брацкіх магіл у Відзах. Ужо сёлета было ўстаноўлена 28 раней безыменных байцоў, што загінулі пры вызваленні пасёлка. І відзаўчане паспяшаліся зрабіць іх імёны вядомымі, каб маглі быць ушанаванымі разам са 176 таварышамі па зброі, што пакояцца ў магіле, каб іх блізкія ўрэшце змаглі знайсці месца вечнага спакою сваякоў.

Фота з адкрытых крыніц.