Автор: . Дата создания:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сфера культуры з'яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб'яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар'ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і надалей работнікі культуры будуць натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.

Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры 

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства.

Сфера культуры з'яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб'яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар'ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду.

Упэўнены, што і надалей вы будзеце натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.

Жадаю вам добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.

Аляксандр Лукашэнка.

8 кастрычніка 2023 года.