Автор: . Дата создания:

29 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху — «Памятаем, ведаем, выконваем!».

 Як паведамілі ў ДАІ УУС аблвыканкама, за мінулы год у вобласці адбылося 464 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінула звыш за 90 чалавек. Найбольшая колькасць ахвяр зафіксавана ў ДТЗ у выніку наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў, на перашкоды, у лабавых сутыкненнях і перакульваннях транспартных сродкаў. Многія аварыі былі звязаны з перавышэннем хуткасных рэжымаў руху.

Памятайце: выкананне правілаў, культура і ўзаемапавага — галоўныя ўмовы бяспекі на дарогах.