Автор: . Дата создания:

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць акцыю «Мотарух – без парушэнняў!».

Мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў, праходзіць з 15 па 29 красавіка.

Ужо ў гэтым годзе, хаця мотасезон толькі пачынаецца, на дарогах вобласці адбылося 4 аварыі з
удзелам матацыклістаў, у якіх 1 чалавек загінуў, 4 атрымалі траўмы рознай ступені цяжару
, — расказала начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алеся Сярогіна. — Так, 13 лютага ўвечары 27-гадовы жыхар Полацка на матацыкле «Ява» не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. Праз некалькі дзён ён памёр.

Праз месяц яшчэ адзін палачанін на «Ямахе» сутыкнуўся з машынай, якая спынілася наперадзе. 18-гадовы пасажыр байка апынуўся ў бальніцы.

Асноўныя прычыны такіх аварый — адсутнасць у вадзіцеляў належных навыкаў кіравання матацыкламі, незахаванне дыстанцыі, выезд на паласу сустрэчнага руху і перавышэнне хуткасці.