Автор: . Дата создания:

На днях у міліцыю звярнулася прадавец адной з крамаў Глыбокага. Жанчына паведаміла пра тое, што невядомы мужчына купіў прадукты і разлічыўся купюрай наміналам 20 беларускіх рублёў, якая ў яе выклікала сумненні ў сапраўднасці.

Па гарачых слядах праваахоўнікі ўстанавілі, што «левая» дваццатка належала 48-гадоваму глыбачаніну, але ён аказаўся толькі збытчыкам.

Як высветлілі аператыўнікі, злачынны ланцуг пачаўся ад мясцовага бізнесмена, які займаецца вырабам рэкламнай прадукцыі. Ён на працоўным месцы адсканаваў 20 рублёў, раздрукаваў атрыманую карцінку на звычайным прынтары і перадаў яе знаёмаму, папярэдзіўшы, што грошы несапраўдныя. Але неаднаразова судзімага таварыша гэта не спыніла. Ён знайшоў сярод сяброў таго, хто жадаў падзарабіць, але справа не выгарала з-за пільнасці работніка гандлю.

Падчас вобыскаў па месцы жыхарства і ў службовым офісе прадпрымальніка канфіскаваныя два персанальныя камп’ютары, прынтар і сканер. Паводле крымінальнага заканадаўства за выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Фото из открытых источников.