Автор: . Дата создания:

Пенсіянерка з Новалукомля згубіла ў мясцовым аддзяленні банка 200 долараў. Жанчына адправілася туды, каб набыць валюту. Пры пераліку атрыманых ад касіра грошай яна не заўважыла, што частка банкнот апынулася на падлозе, і пайшла дамоў. Куды знікла згубленае, міліцыянерам дапамаглі высветліць камеры відэаназірання — купюры падабраў мужчына, які стаяў следам за пацярпелай у чарзе. Хутка яго затрымалі пры абмене долараў на рублі ў іншым месцы.