Автор: . Дата создания:

Бясспрэчным лідарам, як у мінулыя гады, так і падчас сёлетняга жніва, у Шаркаўшчынскім раёне з’яўляецца камбайнер ААТ «Даватарскі» Юрый Ардынскі. Дарэчы, Юрый Геронцьевіч першым сярод іншых механізатараў вывеў сёлета свой зернеўборачны камбайн New Holland на палеткі.

– Калі вырастае добрая збажына, тады, здаецца, і тэхніка ахвотна абмалочвае кожны каласок, і самому на душы становіцца весялей, – падзяліўся сваімі думкамі камбайнер. – На дадзенай тэхніцы я працую шосты сезон. За гэты час адправіў у дзяржаўныя засекі амаль 17 тысяч тон зерня. Асабліва ўраджайным быў
2019-ы, калі я змог сабраць 3600 тон зерневых культур. Зразумела, што год на год не прыходзіцца, надвор’е ў многім уносіць свае карэктывы. Але галоўнае, каб вырашчаны хлеб цалкам і без страт быў сабраны з поля.

Юрый Ардынскі першым у Шаркаўшчынскім раёне ў пачатку жніўня намалаціў тысячу тон зерня. Па стане на 24 жніўня перадавы камбайнер убраў 596 гектараў і адправіў у дзяржаўныя засекі 1866 тон зерня ўраджаю 2023 года.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.