Автор: . Дата создания:

На Гарадоччыне адбудзецца аўкцыён па продажы права на нарыхтоўку або закупку вінаграднага слімака.

Гэтыя малюскі ў сучаснага беларуса хутчэй выклікаюць асацыяцыі з акварыумам, чым з кулінарыяй. Аднак у многіх краінах Еўропы і Азіі слімакі — звыклы пункт у меню рэстаранаў.

Іх мяса складаецца на 70% з бялку і на 30% з амінакіслот, што на трэць больш, чым у курыным. Адсутнасць тлушчу і халестэрыну робіць іх дыетычным прадуктам. Таксама малюскаў выкарыстоўваюць у медыцыне.

Па падліках Нацыянальнай акадэміі навук, прамысловы запас вінаграднага слімака ў Гарадоцкім раёне складае 7 тыс. кг, дапушчальны аб’ём для выкарыстання ў вытворчасці — 4,9 тыс. кг, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Таргі адбудуцца 16 верасня ў будынку адміністрацыі райвыканкама. Пачатковая сума лота — 420 рублёў.

Фота Алены СЫС.