Автор: . Дата создания:

Гэты год прынёс калектыву пастаўскага завода «Беліт» новыя выпрабаванні. Пасля ўнясення змяненняў у дзейнасць свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск», у прыватнасці, павелічэння памеру ўвазных падаткаў, на прадпрыемстве рэзка пагоршылася эканамічная сітуацыя. Павысіць цану на сваю прадукцыю яно не магло з-за пагрозы страціць пакупнікоў. Таму адміністрацыя вымушана была пайсці па непапулярным шляху – замарозіць заработную плату, паабяцаўшы людзям, што зробіць усё, каб захаваць завод і ўрэшце выйсці на ўстаноўленыя Прэзідэнтам памеры аплаты працы.

– Задача перад дырэктарам і яго камандай стаяла надзвычай складаная, – сказаў начальнік аддзела ўпраўлення бытавой тэхнікі  і электронікі Міністэрства прамысловасці Беларусі Мікалай Глазко, з якім сустрэліся на заводзе. – У прадпрыемства многа гадоў былі праблемы, пакуль не прыйшоў малады і ініцыятыўны кіраўнік. Дзмітрый Чыжэўскі змог згуртаваць калектыў, знайсці свабодную нішу вытворчасці і з мяжы банкруцтва вывесці «Беліт» на фінансавую стабільнасць.

– Бізнес не церпіць таптання на месцы, патрабуе асабістых кантактаў, – упэўнены Дзмітрый Барысавіч. –Менавіта праз іх я вырашыў многія пытанні з пастаўкамі з-за мяжы якаснай і таннай сыравіны. Нядаўна быў ў Кітаі, шукаў патрэбнае заводу абсталяванне, вывучаў магчымасці асваення новых нікірункаў дзейнасці.

Да канца года калектыў загружаны заказамі. На постсавецкай прасторы ён па-ранейшаму застаецца адзіным вытворцам тэхнічнай сурвэткі, але попыт задавальняе толькі на 60%. Штомесяц адгружае спажыўцам 900 т прадукцыі, а мог бы яшчэ 300 т. Праўда, пакуль свабодных сродкаў на развіццё не мае.

Упраўленчы апарат стаўку робіць на павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці. Для больш поўнай загрузкі абсталявання тут гатовы набраць яшчэ 50 чалавек і да сярэдзіны лета мець у штаце да 300 работнікаў. Апрача сурвэткі, «Беліт» будзе нарошчваць выраб іголкапрабіўнога валакна, на пастаўку якога для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці выйграў два тэндары.

– Але ўсё ж думаць трэба на перспектыву, разлічваць крокі на 5-6 гадоў наперад, асвойваць сумежныя накірункі дзейнасці. Акрамя таго, развіццю эканомікі павінна паспрыяць запланаваная лібералізацыя заканадаўства.