Автор: . Дата создания:

У ліку 70 беларускіх вытворцаў дэманстраваў сваю прадукцыю на выставе Made in Belarus, якая ў жніўні праходзіла ў сталіцы Казахстана Астане, Пастаўскі малочны завод.

Як расказаў намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандр Танана, прадпрыемства прапанавала для дэгустацыі традыцыйныя сыры – «Галандскі прэміум», «Расійскі», «Груер», «Сметанковы». Але галоўнай фішкай быў цяперашні брэнд завода — сыр «Вільна».

Пастаўская прадукцыя выклікала вялікую цікавасць, яе якасць была высока ацэнена. Вынікам выставы сталі перамовы з кіраўніцтвам буйной гандлёвай сеткі Казахстана на пастаўку сыру «Вільна».

Дарэчы, ААТ «Пастаўскі малочны завод» вырабляе ў месяц каля 640 тон сыроў. 65% гэтай прадукцыі ідзе на экспарт, астатняе рэалізуецца ў Беларусі.

Фото из открытых источников.