Автор: . Дата создания:

Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Цітова” бяспрэчны лідар па вытворчасці малака на Міёршчыне. Летась тут надаілі па 6681 кг малака ад каровы, прыплюсаваўшы 580 кілаграмаў да папярэдняга года. Гаспадарка заняла першае месца ў раёне і трапіла ў лік 25 лепшых гаспадарак вобласці.

Але ў “Цітова” палічылі, што не ўсе рэзервы і магчымасці малочнага статка вычарпаны, і арганізавалі двухтыднёвую вучобу аператараў машыннага даення. Спецыялісты раённых служб вучаць іх сучасным тэхналогіям кармлення жывёлы, яе догляду, даення, усяму таму, што ўплывае на прадуктыўнасць кароў і дазваляе без дадатковых укладанняў мець большы надой, а значыць, і выручку.