Дзісненскі швейны цэх «Віцябчанкі» выпускае курткі для жанчын Францыі
Автор: Тамара Пашкевич. Дата создания:
Дзісненскі швейны цэх у структуры ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Віцябчанка» лічыцца адным з лепшых. У ім, як адзначаюць спецыялісты аддзела эканомікі, працуюць высокакваліфікаваныя і старанныя работніцы. Так, за мінулы год 23 дзісненскія швачкі выпусцілі прадукцыі на 2,2 млрд рублёў. Ні на адну рэч не мелі рэкламацыі, хоць выконвалі заказы замежнікаў. У апошнія месяцы 2015-га шылі форму для ваеннаслужачых расійскай арміі, курткі і паліто для еўрапейскіх жанчын.
У адрозненне ад мінулага года, калі цэх некалькі месяцаў стаяў без работы, сёлета ён з першага дня працуе ў поўную сілу. «Віцябчанка» мае вялікі заказ на пашыў куртак для францужанак. Таму толькі для яго выканання дзісненскі цэх будзе загружаны да позняй восені.