Автор: . Дата создания:

Група страхавых кампаній нашай краіны падтрымала тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Браслаўшчыны, якім выдзеліла важкія сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Ад Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі ААТ “Друйскі” атрымаў 25 тыс. руб. Столькі ж накіраваў КУСП “Відзаўскі” “Белэксімгарант”. Самай значнай аказалася дапамога Белдзяржстраха – больш за 80 тыс. руб. для КУСП “Браслаўскі”. Для ўсіх трох гаспадарак падтрымка аказалася істотнай, дапамагае вырашыць шматлікія пытанні, у тым ліку падрыхтавацца да веснавых палявых работ.

Фота з адкрытых крыніц.