У апошнія гады шосты гарадок у Паставах развіваецца інтэнсіўна. Прырастае дамамі і жыхарамі, для камфортнага жыцця якіх ствараецца інфраструктура.
Адзін з яе аб’ектаў адчыніў дзверы для наведвальнікаў літаральна днямі. Гэта магазін вядовай гандлёвай сеткі “Санта-Рытэйл”. На 400 кв. м гандлёвай залы выстаўлена прыкладна 7 тысяч найменняў тавараў. У вялізным будынку знайшлося месца і для магазінаў бытавой хіміі і касметыкі. І не менш значны факт – для пастаўчан тут адкрылася 47 рабочых месцаў.
Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.