Автор: . Дата создания:

Прычым зрабілі гэта першымі не толькі ў раёне, а і сярод трох дзясяткаў прадпрыемстваў Полацкага аграпрамысловага аб’яднання. Больш за тое, па аператыўных звестках, у вобласці хлебаробаў «Агра-Селішча» апярэдзіла толькі адно верхнядзвінскае прадпрыемства.


Заданне селішчанцам было даведзена не надта вялікае: ім трэба было адправіць у дзяржаўныя засекі 60 тон пшаніцы і 180 – жыта. Аднак, вядома ж, планавыя лічбы для гаспадарак вызначаюцца прапарцыянальна занятым зерневымі плошчам – у «Агра-Селішчы» сёлета гэта 750 гектараў.
На мехдвары гаспадаркі, дзе радуюць вока залатыя ўзгоркі свежазмалочанага збожжа, лідараў ушанавалi прадстаўнікі раённага кіраўніцтва. Дыплом, які засведчвае дасягненне, дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Плігаўка атрымаў з рук першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарча Сяргея Садоўскага (на фота). Гэта перамога стала прыкметнай у пакуль яшчэ непрацяглай кар’еры маладога агранома гаспадаркі Максіма Чарнабаева. Румяны каравай, выраблены пекарамі Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства, спецыялісту ўручыў намеснік старшыні райсельгасхарча Сяргей Белагрыўцаў. Віншаванні і словы падзякі пачулі і галоўныя аўтары пераможнага выніка – селішчанскія механізатары.
На сёлетнім жніве ў гаспадарцы працуюць чатыры камбайны: разам з «Палессямі» Алега Крывёнка, Генадзя Хадасевіча і Ільі Загародняга на палеткі выйшаў новы КЗС-1218, давераны нязменнаму ўдзельніку жніва Юрыю Юркевічу.
Прынамсі, гэта не першы сёлетні поспех селішчанцаў. Раней яны здалі ў залік дзяржзаказу 50 т высакаякаснага харчовага рапсу, які быў адпраўлены на Мінскі маргарынавы завод.
Што датычыцца іншых гаспадарак раёна, то ўжо блізкія да выканання дзяржаўнага заказу па збожжы «Маяк-Ушацкі» і «Дземенец», а вось у «Глыбачанах» сітуацыя праблемная, бо моцная засуха паўплывала на якасць зерня і яго адпаведнасць стандартам.
Наталля БАГДАНОВІЧ, Ушачы, фота аўтара.