— Мы набылі 110 самак і 10 самцоў ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў у адной з фермерскіх гаспадарак Літвы. Зараз жывёлы знаходзяцца на каранціне, — расказаў памочнік дырэктара таварыства Ігар Драздоў. —Яны вырошчваюцца для рэалізацыі ў паляўнічыя гаспадаркі краіны і замежжа. Першы прыплодчакаеццаўжо вяснойгэтага года.
Пасля 30-дзённага каранціну аленей выпусцяць у вальеры, плошча якіх больш за 50 га. На агароджанай тэрыторыі ёсць усё неабходнае для камфортнага жыцця, у тым ліку кармушкі, збожжасховішча пад навесамі і прыродны вадапой.
Тут створаць 7 працоўных месцаў для абслугоўвання і аховы аб'екта. Колькасць работнікаў павялічыцца, калі пры гадавальніку з'явіцца свая паляўнічая гаспадарка. Яе плошча, па планах “Алавіі”, складзе не менш за 100 га, сюды будуць прыязджаць паляўнічыя з Расіі і іншых краін. Але галоўная задача ў бліжэйшыя гады — вырошчваць як мага больш трафейных экзэмляраў.
Фота Антона Сцепанішчава.