Безадходную вытворчасць актыўна асвойваюць у Пастаўскім лясгасе. У перапрацоўку ідзе не толькі тое, што засталося ад вырабу піламатэрыялаў, але і практычна ўся нізкаякасная драўніна, буйныя рэшткі дрэванарыхтоўкі. На піларамах ідзе накапленне пілавіння, якое адгружаюць вытворцам прасаваных пліт, непадалёку рыхтуецца трэска – выдатнае паліва для кацельняў, якую тут пачалі вырабляць у ліку першых.
Дзевяць гадоў таму па праграме энергазберажэння лясгас атрымаў драбільную ўстаноўку і пачаў выраб новай прадукцыі. Прапанова спачатку крыху апераджала попыт. Але з кожным годам усё больш кацельняў пераходзілі на мясцовыя віды паліва. Трэска стала запатрабаваным таварам. Таму за ўласныя сродкі лясгас набыў яшчэ адну ўстаноўку. За змену яна выдае ад 100 да 150 кубаметраў шчапы, за месяц – больш за 4 тыс. тон. Абсалютную большасць яе спажываюць кацельні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, яшчэ прыкладна тысячу тон лясгас адгружае замежным спажыўцам і мае выручку ў валюце.
Фота kuzmich24.ru