Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі Віленская супольнасць Саюза майстроў мастацтва папяровай выразкі Літвы, Супольнасць майстроў народнага мастацтва – мастакоў Вільнюскага краю і Нацыянальны музей Літвы. Удзельнікі – майстры з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Нідэрландаў, Кітая, Японіі і іншых краін. Ганна Перліна прадставіла выцінанкі «Вясновая трэль», «Восеньскія мелодыі», «Летнія ўзоры» і «Зімовыя карункі».
Дзве апошнія ўвайшлі ў лік лепшых 120, адабраных экспертамі для выніковага каталога, прысвечанага выцінанцы.
Ураджэнка Міёршчыны, Ганна Перліна скончыла аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага, зараз – завочніца Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка. Яе працы неаднаразова выстаўляліся на абласных мерапрыемствах – свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі», выставе твораў з прыродных матэрыялаў «Прырода і фантазія», рэспубліканскіх – экалагічным фестывалі «Журавы і журавіны Міёрскага краю», фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск), міжнародных – выставе-кірмашы народных рамёстваў Горад майстроў на «Славянскім базары ў Віцебску» і інш.
Андрэй СТРУНЧАНКА,
вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ,
фота аўтара.