Мерапрыемства адбылося дзякуючы супрацоўніцтву Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (старшыня - заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Тамара Краснова-Гусачэнка) і Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» (першы намеснік старшыні – Наталля Ткачова), якія сваёй працай разам спрыяюць папулярызацыі моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, ўсведамленню моўных і культурных традыцый.
Да сустрэчы далучыліся маладыя лектары таварыства «Веды» Дзмітрый Пятроўскі і Аліна Хрыпач, студэнты ВДУ імя П. Машэрава, старшакласнікі віцебскай гімназіі № 1, прыхільнікі беларускай мовы.
Падчас мерапрыемства абмеркавалі пытанні гістарычнага шляху беларускай мовы, перажытых часоў яе росквіту і заняпаду, вызначылі задачы па захаванні для будучых пакаленняў фундамента культуры – нацыянальнай мовы і асновы народнага адзінства і сувязі пакаленняў – памяці аб подзвігах нашых продкаў-абаронцах Айчыны.
Традыцыйна ў гэты дзень адбыліся і паэтычныя чытанні на роднай мове аўтарскіх твораў віцебскіх пісьменнікаў Ірыны Разіхоўскай, Алены Фядзяевай, Тамары Красновай-Гусачэнка. Гучалі вершы, працятыя любоўю, гонарам і павагай да роднай мовы, Радзімы і яе гераічных абаронцаў.
Лейтматывам гадзіны духоўнай паэзіі «Радкі мужнасці і веры» гучала думка аб тым, што мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.