Дыпломам I ступені адзначыла журы конкурсу «Белавежская зорка» выступленне юнай спявачкі з Браслаўшчыны Евы Бейнар Салістка ўзорнай студыі эстраднай песні Відзаўскага гарпасялковага Дома культуры ўдзельнічала ў намінацыі «Вакальная творчасць», дзе канкурэнцыю ёй саставілі яшчэ 24 прэтэндэнта на перамогу.
Хоць творчае спаборніцтва было дыстанцыйным, яго ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець выступленні іншых канкурсантаў. Акрамя таго, падвядзенне вынікаў праходзіла ў фармаце прамога эфіру, што таксама было дастаткова хвалюючым момантам. Акрамя Евы, узнагароду фестывалю ад арганізатараў за асабісты ўклад у культурнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення атрымала дырэктар установы культуры Ганна Павініч, якая падрыхтавала не аднаго здольнага саліста-вакаліста.
– Ева – таленавітая дзяўчынка, не першы год займаецца ў нашай студыі, – кажа Ганна. – Акрамя таго, што яна пастаянная ўдзельніца ўсіх нашых мерапрыемстваў, спрабуе свае сілы ў конкурсах, становіцца іх дыпламанткай. Мы задаволены чарговай перамогай у творчым жыцці Евы.