Автор: . Дата создания:

З вясёлымі песнямі і цікавымі культурнымі праграмамі сустракалі жыхары Віцебска Каляды.

На плошчы Перамогі абласнога цэнтра была арганізавана спартыўна-гульнявая праграма «Віцебскія Каляды», дзе праверылі, хто з жыхароў горада самы моцны, дужы ды вясёлы.

У культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола Віцебска «Дзвіна» прайшло свята народнага календара «Віцебскія Каляды, або Каляды ў Задзвінні», якое пачалося з шэсця творчых калектываў установы.

Дзед Мароз разам з Калядой віншавалі прысутных са святам ды заклікалі ўсіх жадаючых у госці. Пасля ўрачыстай цырымоніі ў комплексе прадставілі свае праграмы два салона.

У адным можна было даведацца пра асаблівасці жаночага і мужчынскага строю пачатка XIX стагоддзя. Так, цікавым для слухачоў стаў той факт, што ў жонкі Напалеона Банапарта Жазэфіны было каля 5000 сукенак, а сам французскі імператар казаў, што лягчэй утрымліваць войска, чым такую модніцу. Але што казаць пра грошы, калі на коне стаіць жаночая прыгажосць!

У другім салоне можны было пабачыць рыцараў з клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Нагльфар» і «Хальвіль». Суровыя воіны і прыгожыя кабеты ўразілі аўтэнтычнымі зброяй і строямі.

Акрамя таго у культурна-гістарычным комплексе арганізавалі выставу калекцыйных паштовак і іншых рэчаў, звязаных з Калядамі. Таксама тут правялі майстар-класы па вырабе каляднай зоркі.

А ў Палацы культуры ў мікрараёне Віцебска Руба калядная акцыя сабрала шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і. Гасцей установы культуры чакалі «Чамаданчык навагодніх цудаў» і «Чарадзейная краіна Дзеда Мароза», дзе для дзяцей і дарослых выконвалі духоўныя песні выхаванцы нядзельнай школы рубаўскага храма Святога Панцеляймона, а казачныя героі і сімвал гэтага года сабака Цяпа праводзілі вясёлыя гульні і конкурсы.

Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.