Автор: . Дата создания:

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Гаспадыня” Жукоўшчынскага Дома культуры Шаркаўшчынскага раёна падрыхтавалі новую тэатралізаваную пастаноўку.

 Адбудзецца прэм’ерны паказ 19 лютага у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для адзінокіх і састарэлых ТЦСАН у вёсцы Дзікева. Як адзначыла кіраўнік установы Надзея Кірыенка, цікавая сюжэтная лінія, артыстызм і абаяльнасць мясцовых выступоўцаў  падораць гледачам цудоўны настрой і добрыя ўражанні.

Доўгі час творчы калектыў гастраляваў па раёне са “Збянтэжаным Саўкам” беларускага драматурга Леапольда Родзевіча. На гэты раз артысты вырашылі паказаць землякам яшчэ адзін цікавы твор вядомага аўтара — “Конскі партрэт”.

Таксама ў нядзелю “Гаспадыня” мае намер завітаць разам з гарпасялковым літаратурна-музычным аб’яднаннем “Світанак” у Каўшэлеўскі Дом фальклору на свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.