Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці разам з суполкай аматараў беларускага фальклору “Жывая спадчына” арганізуе вечар беларускіх танцаў.
25 сакавіка ў аг. Тулава пройдуць спецыяльныя майстар-класы. Як паведаміла загадчык аддзела аматарскай творчасці цэнтра Дар’я Андронава, жадаючым раскажуць пра асаблівасці нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва, а таксама навучаць танчыць "Месяц", "Яблычка", "Суботу", "Вераб’я" і іншыя народныя беларускія танцы.
Акрамя таго, такім незвычайным спосабам арганізатары вырашылі сабраць сродкі на развіццё этнаграфічнага руху ў раёне: гасцям прапануюць ахвараваць па рублю.
Пачатак мерапрыемства ў 17.00.