Автор: . Дата создания:

Напярэдадні Калядаў і навагодніх святаў у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адкрылася штогадовая выстава работ членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці «Калядныя ўзоры». Больш за сто аўтараў як бы трымаюць справаздачу перад калегамі і гледачамі, дэманструючы вынікі сваёй творчасці за мінулы год.

Сярод знакамітых майстроў ёсць і дзве пастаўчанкі -- дырэктар Дома рамёстваў “Стары млын” Таццяна Петух і метадыст гэтай установы Вольга Гукава. За плячыма Таццяны Мікалаеўны практычна 20 гадоў членства і плённага супрацоўніцтва ў Саюзе, удзел у яго шматлікіх выставах. Вольга ж Мікалаеўна атрымала прапанову ўступіць у творчую арганізацыю пасля таго, як была прызнана «Найлепшым майстрам традыцыйных рамёстваў Віцебшчыны» і ўладальніцай Гран-пры адкрытага конкурсу майстроў традыцыйнага і сучаснага роспісу «Фарбы нябёсаў» на леташнім «Славянскім базары ў Віцебску». Іх работы – выцінанкі ды маляванкі – занялі сваё месца ў экспазіцыі і сталі яе ўпрыгажэннем.

Фота з адкрытых крыніц.