Автор: . Дата создания:

25 гадоў з дня заснавання адзначае сёлета народны клуб нацыянальнай кухні «Груца», які, як сцвярджаюць шаркаўчане, стаў візітнай карткай іх раёна. З нагоды юбілею раённы Савет дэпутатаў узнагародзіў гэты калектыў Радзюкоўскага СДК Ганаровай граматай, адзначыўшы яго «значны ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, за захаванне і развіццё фальклорных традыцый, папулярызацыю беларускай нацыянальнай кухні».

— Але мы не павінны спыняцца ў сваім творчым развіцці, трэба знаходзіць новыя формы і метады работы, — пераканана кіраўнік калектыву Эма Хрол. — Тэма кулінарыі, адраджэння і развіцця старадаўняй беларускай кухні цяпер надзвычай запатрабаваная ў грамадстве. А беларускі брэнд «бульба» і стравы з яе ніколі не страцяць сваёй актуальнасці.

Гэта сваё перакананне жанчыны не адзін дзясятак гадоў пацвярджаюць, калі накрываюць будзённы ці святочны стол. Дранікамі і клёцкамі з душамі частавалі ўдзельнікаў і гасцей на канцэрце «Званне пацвярджаю», а на раённым свяце «І ў клёцках ёсць душа» прапанавалі з дзясятак страў з бульбы.

 Гэта ад «Груцы» распаўсюдзіўся па рэгіёнах і адмысловы звычай прыгатавання бліноў на калодзе. Упершыню ўдзельнікі клуба прадэманстравалі яго, як узгадваюць, з дзясятак гадоў таму на раённым «Яблычным фэсце». А сёння такі спосаб гатавання стаў атрыбутам бадай усіх кулінарных конкурсаў, калі здзіўляе і зачароўвае не толькі працэс гатавання, але і сам цеплавы «прыбор».

Тэма кулінарыі, адраджэння і развіцця старадаўняй беларускай кухні цяпер надзвычай запатрабаваная ў грамадстве. А беларускі брэнд «бульба» і стравы з яе ніколі не страцяць сваёй актуальнасці. 

Па словах удзельніц клуба «Груца», старадаўнія рэцэпты – найбагацейшая нематэрыяльная спадчына, захаваць якую лёгка, як і лёгка страціць. І клуб мае мэту захаваць. Таму і назву сабе выбралі па назве ўнікальнай мясцовай стравы – пярловай кашы з гарохам, запраўленай смажаным салам і цыбуляй. Яна заўсёды, як і аўсяны кісель, рулі, грыбная поліўка, была на стале вяскоўцаў.

  «Груца» праводзіць і іншую асветніцкую работу. Удзельнічае ў большасці абласных і ва ўсіх раённых святах. Мае дыплом за папулярызацыю страў беларускай нацыянальнай кухні свайго рэгіёна на тэму «Здаровае харчаванне — сучасны стыль жыцця», дыплом лаўрэата II ступені ў конкурсе сярод кухань

Фота Аляксандра АЗЕРСКАГА.