Автор: . Дата создания:

Фонды абласной бібліятэкі папоўніліся новымі адметнымі выданнямі, прысвечанымі нацыянальнай беларускай спадчыне. Намеснік дырэктара галоўнага кнігасховішча Віцебшчыны Вольга Камендантава параіла наступныя.

У трэцім томе важкай энцыклапедыі «Янка Купала» ёсць артыкулы, прысвечаныя жыццю і працы будучага класіка падчас маладосці на Прыдзвінні. У снежні 1903 года ён атрымаў месца ў канторы маёнтка Беліца Сенненскага павета, затым быў малодшым прыказчыкам у гаспадарцы пана Свяцкага.

Цікава прачытаць успаміны самога паэта пра тую старонку яго біяграфіі. Зборнік «Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць» – гэта матэрыялы ад найменнай міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску летась у лютым. Нягледзячы на спецыфіку тэмы, з мест выдання зацікавіць не толькі мовазнаўцаў, гісторыкаў, тэолагаў і іншых спецыялістаў.

Тым больш што тычыцца ён і славу тых нашых землякоў – палачан Еўфрасінні олацкай і Францыска Скарыны.

Уражвае аздобай выданне «Белорусские сокровища ЮНЕСКО», з мест якога выкладзены на рускай, беларускай, англійскай і французскай мовах. Нацыянальны парк «Белавежская пушча», замкавы комплекс «Мір», геадэзічная дуга Струве, архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы – перліны нацыянальнай спадчыны, якія маюць сусветныя каштоўнасць і значэнне.

Каталог «Музеи Беларуси» паспрыяе завочным экскурсіям чытачоў, натхніць на рэальнае наведванне многіх куткоў нашай краіны. 28 артыкулаў даюць уяўленне пра развіццё музейнай справы ў Віцебску, іншых гарадах вобласці.

А багата ілюстраванае выданне «Народныя музеі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь» распавядае пра 99 сховішча ў мінуўшчыны – краязнаўчых, этнаграфічных, ваенна-гістарычных, гістарычна-манаграфічных, літаратурных, мастацкіх і прыродазнаўчых, створаных пры школах і ВНУ. 16 такіх экспазіцый знаходзяцца ў Віцебскай вобласці. Як, напрыклад, народныя музеі – народнай славы лёзненскай СШ №1, «Гісторыя Міёршчыны» міёрскай СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, «Гісторыя Заронаўскага краю» Віцебскага раёна і іншыя, дзе сабрана шмат арыгінальных экспанатаў.

У зборніку геральдычных санетаў Ізяслава Катлярова «О, Беларусь, ты – гербная держава!» на дзвюх дзяржаўных мовах краіны (пераклад з рускай Соф’і Шах) змешчаны 43 творы, прысвечаныя населеным пунктам Віцебшчыны – ад абласнога цэнтра да аграгарадкоў Асвея, Друя або самага маленькага горада Беларусі – Дзісны. Гэтая серыя мае назву «Зноў падкаронай віцебскіх зямель…».

Названыя кнігі яскрава прасочваюць галоўную тэндэнцыю Дня беларускага пісьменства – ведаць і шанаваць сваё, айчыннае, роднае.

Фота з адкрытых крыніц.