Автор: . Дата создания:

На XXVII Міжнарожнай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску дэлегацыя Віцебшчыны выступіла з творчай імпрэзай.

Гэта адбылося на пляцоўцы «Слова пісьменніка», дзе члены Саюза пісьменнікаў Беларусі знаёмілі шматлікіх наведвальнікаў і ганаровых гасцей кніжнага форуму са сваёй творчасцю. Ганаровае права зрабіць гэта першым атрымала Віцебскае абласное аддзяленне СПБ.

Нашы землякі-паэты разам з народным вакальна-інструментальным ансамблем «Гагарынскія музыкі» з Аршанскага раёна прапанавалі ўвазе аматараў друкаванага слова арыгінальную праграму «Беларуская зямля – лёсу майго суквецце», у якой выступленні паэтаў чаргаваліся з песнямі. Гэта выклікала вялікую цікавасць гледачоў, сярод якіх можна было пабачыць дыпламатаў з розных краін свету.

Апладысментамі прадстаўнікоў вобласці ўзнагародзілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў і Часова павераная ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў рэспубліцы Джэніфер Мур. Прагучалі вершы старшыні аддзялення Тамары Красновай-Гусачэнка, Ірыны Радзіхоўскай, Алены Фядзяевай (усе з Віцебска), Міледзія Кукуця (Шаркаўшчына), Аляксандра Раткевіча і Пятра Буганава (абодва з Полацка), Святланы Якубоўскай (Лепель). Словы ўдзячнасці нашай дэлегацыі адрасаваў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. Тамара Краснова-Гусачэнка ўзнагароджана Ганаровай граматай прэзідыума Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы 2017 – 2020 гг. склікання. Пасля гэтага літаратары Віцебшчыны азнаёміліся з кніжнымі навінкамі, сустрэліся з калегамі па пяру.

Прэс-служба абластнога аддзялення СПБ.