10 лютага ў 15.00 у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі ”Скрыжаванні талентаў Віцебшчыны“. На ёй будуць прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Госці выставы змогуць пазнаёміцца з традыцыйнымі вобразамі гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння, традыцыйная тэхналогіяй спіральнага пляцення, мастацтвам выцінанкі Віцебшчыны, адчуць пах традыцыйнай стравы ”Клёцкі з ”душамі“, пагуляць у ”Яшчара“ з жыхарамі вёскі Гута Пастаўскага раёна, паслухаць абрадавыя песні ”у перахлёст“ з вёскі Багатырская Полацкага раёна.
Экспазіцыя будзе працаваць да 18 лютага.