Танцор з Міёрскага раёну атрымаў Гран-пры на міжнародным харэаграфічным конкурсе ў Грозным
Автор: Тамара Пашкевич. Дата создания:
Сяргей Мікель з Міёршчыны атрымаў Гран-пры і прэмію ў 100 тысяч расійскіх рублёў на міжнародным харэаграфічным конкурсе ў Грозным, дзе выступалі лепшыя маладыя танцоры з Расіі, Балгарыі, Грузіі, Грэцыі, Арменіі, Азербайджана і іншых краін.
Сяргею 24 гады, ён з дзяцінства захапляецца харэаграфіяй. Таму пасля заканчэння школы падаў дакументы ў Віцебскае вучылішча мастацтваў. Цяпер вучыцца ў Мінскай акадэміі музыкі, дзе ўдасканальвае майстэрства пад кіраўніцтвам знакамітага Елізар’ева, адначасова сам выкладае ў каледжы.