20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, калектывы Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК” арганізуюць флэшмоб #ПА-БЕЛАРУСКУ. Перад моладдзю стаіць важная задача – не даць знікнуць роднай мове. У панядзелак увечары вакалісты, танцоры і артысты далучацца да чэленджу на сваіх рэпетыцыях падчас працоўнага працэсу.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі – станчыць #ПА-БЕЛАРУСКУ, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “ЗОРКА” – напіша #ПА-БЕЛАРУСКУ, народны моладзевы тэатр “КОЛА” – сыграе #ПА-БЕЛАРУСКУ, народны камерный хор – заспявае #ПА-БЕЛАРУСКУ, а Цэнтр нацыянальных культур – заразмаўляе #ПА-БЕЛАРУСКУ.
Родная мова – гэта культура і лад думак. Разнастайнасць моў з'яўляецца велізарным здабыткам усёй чалавечай спадчыны, а іх прызнанне і павага - ключ да захавання свету.
Размаўляйце #ПА-БЕЛАРУСКУ!
Фото ГЦК "Витебск"