Автор: . Дата создания:

6 мая ў 19:00 тэатр імя Якуба Коласа запрашае на монаспектакль, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося перажыць беларускаму народу.

Монаспектакль складаецца з трох навел.

Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак.

Трэцяя  – «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча.

 

Фота Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.