Автор: . Дата создания:

Ушанаванне лепшых прайшло ў рамках літаратурнага ўрока, прымеркаванага да 125-годдзя з дня нараджэння вялікага паэта.

 

Конкурс, удзел у якім узялі бібліятэчныя работнікі з усёй вобласці, праходзіў у трох намінацыях. Гэта відэавыкананне вершаў паэта, яго прозы, а таксама ўласных твораў, прысвечаных Багдановічу. Конкурс атрымаўся досыць насычаным: усяго на разгляд журы было прадстаўлена 29 работ, многія з якіх дэманстраваліся старшакласнікам.

Хтосьці не ведаў, што Максім Адамавіч пісаў і празаічныя творы. Гэты прабел ліквідавалі работнікі Верхнядзвінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, якія прадставілі шчымлівае відэаапавяданне “Колька”. Цікава было паслухаць праграмны верш “Слуцкія ткачыхі” не толькі па-беларуску, але і на польскай, літоўскай і англійскай мовах. Паміж ролікамі школьнікам нагадвалі жыццёвыя вехі Максіма Багдановіча ад нараджэння да смерці, якая напаткала яго ў 25 гадоў: у адзіноце, у далёкай Ялце, дзе паэт сканаў ад сухотаў, трымаючы ў руках свой адзіны прыжыццёвы зборнік – “Вянок”.

Прысутныя даведаліся аб каханні ў жыцці паэта. Вынікам гэтых пачуццяў станавіліся новыя шэдэўры, у тым ліку і неўміручая “Зорка Венера”, якую выдатна паклаў на музыку дзеяч беларускага адраджэння Сямён Рак-Міхайлоўскі (яго імя на доўгія гады было выкраслена з аўтарства песні.

Спадзяемся, што ў рамках новага праекта, які называецца “Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат”, будуць прадэманстраваны іншыя цікавыя формы работы з маладым пакаленнем.

Фота Антона Сцепанішчава.