Автор: . Дата создания:

Любы конкурс – мерапрыемства хвалюючае. Асабліва, калі выступаеш на вачах сяброў і сапернікаў, прафесіянальнага журы, якіх трэба здзівіць, пакарыць уменнем валодання інструмента. І нават маленькім музыкам, якія знаходзяцца ў пачатку сваёй кар’еры, хочацца быць заўважанымі і ацэненымі.

-- Перамога ў конкурсе, асабліва міжнародным, прэстыжная,-- падкрэсліў адзін з перагогаў, які супакойваў сваіх выхаванцаў перад выхадам на сцэну.

А як было не хвалявацца, калі ўдзельнікаў сабралася больш за сто, у журы – выкладчыкі Наваполацкага музычнага каледжа. Папулярнасць адкрытага конкурсу дзіцячай творчасці “Да сонца” вялікая. Сёлета сваіх лепшых выканаўцаў і калектывы прыслалі ў Браслаў музычныя школы з Полацка, Глыбокага, Пастаў, Варапаева, Навасёлак, Відзаў і Ахрэмаўцаў, з латвійскіх гарадоў Науене і Шпогі. Як адзначыў старшыня журы дырэктар Науенскай музычнай і мастацкай школы Аляксандр Шабуцкі, многія парадавалі ўзроўнем выканаўчага майстэрства. Нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю, ніводная школа не паехала дахаты без узнагароды.

У намінацыі “Сола” Гран-пры заваяваў Рычард Кокін з Науене, а яго настаўнік Андрэй Іваноў узнагароджаны дыпломам “За педагагічнае майстэрства”.

У намінацыі “Ансамблі” Гран-пры дастаўся браслаўчанам, дыпломам адзначана педагог Алена Пятушка.